thumbnail of Хлев Иркутска.jpg
thumbnail of Хлев Иркутска.jpg
Хлев... jpg
(75.85 KB, 727x408)
«Ваш аэрапорт падобны да аўтобуснай станцыі ў нашым павеце». Намеснік генконсула Кітая публічна адчытаў і прынізіў расійскіх чыноўнікаў 

«Аэрапорт падобны на нашыя аўтобусныя станцыі ў павеце. У павеце. Я сам жыву ў адным мястэчку ў правінцыі Цзянсу (адміністратыўны цэнтр правінцыі — горад Нанкін. — «НН») і там цяпер пабудавана метро, якое едзе да цэнтру павета, а адтуль ужо да цэнтру горада», — заявіў на рускай мове намеснік генконсула Кітая ў Іркуцку Сунь Чуаньцзян падчас круглага стала, крытыкуя інфраструкту горада.

Павет у Кітаі — гэта адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якая ідзе пасля правінцый і аўтаномных раёнаў (акругаў). Калі параўноўваць з расійскім ці беларускім тэрытарыяльным дзяленнем, то кітайскі павет — гэта сяло ці вёска.

Партал IrkutskMedia адзначае, што аэрапорт Іркуцка (як унутраны, так і міжнародны тэрмінал) за апошні час часта станавіўся аб'ектам гумару і здзекаў.

Так, напрыклад, у лістападзе 2023 года іркуцкімі ўладамі быў прадстаўлены макет новага аднапавярховага павільёна для ўнутраных пералётаў з запланаваным коштам у амаль 600 мільёнаў расійскіх рублёў (6,5 мільёна даляраў), але аблічча гэтага тэрмінала нагадвала ангар, а жыхары Іркуцка ў сацсетках празвалі яго хлевам.