З'явілася новае сведчанне пабудовы расіянамі сакрэтнай ядзернай базы ў Асіповічах
Расія ўзмацняе сваю ядзерную інфраструктуру на фоне працяглага канфлікту ва Украіне і росту напружання з Захадам. Паводле спадарожнікавых здымкаў Planet Labs, атрыманых ( https://www.businessinsider.com/satellite-photos-show-russias-upgrades-to-nuclear-bases-near-nato-2025-7 ) Business Insider, маштабнае будаўніцтва ідзе на пяці сакрэтных ядзерных аб’ектах, адзін з якіх у Беларусі.
Прыблізна за 8 км на ўсход ад Асіповічаў размешчана 1405-я база боепрыпасаў, дзе, згодна з аналізам фота, у 2025 годзе з’явіўся новы, абгароджаны трохслаёвай агароджай участак з высокім узроўнем бяспекі.
У яго паўночна-ўсходнім куце цяпер стаіць сховішча, верагодна прызначанае для тактычных ядзерных зарадаў. Уваход да гэтага ўчастка закрыты ад спадарожнікаў, што сведчыць пра павышаную сакрэтнасць.
< ...>
Нягледзячы на інфраструктурную гатоўнасць, эксперты лічаць, што самі ядзерныя зарады пакуль знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, напрыклад, у Бранску. Яны могуць быць дастаўлены на беларускую тэрыторыю пры неабходнасці. Паводле ацэнак, галоўнае прызначэнне гэтых збудаванняў — рыхтаваць для РФ магчымасць аператыўнага разгортвання тактычных ядзерных узбраенняў у Беларусі.