>>/754780/
Тем временем:
говнашэнка будуе сакрэтны завод па вытворчасці дронаў у Мінску
Як высветліў «Белпол», прадпрыемства па серыйнай вытворчасці ўдарных беспілотнікаў патаемна будуецца ў Фрунзенскім раёне Мінска. За заводам, які афіцыйна будуе прыватная кампанія, стаяць структуры, звязаныя з Шэйманам.
29 красавіка 2025 года Уладзімір Пуцін на сустрэчы з говнашэнкам абвясціў, што Расія гатова пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў. Але, як сведчыць новае расследаванне «Белпола», такі завод ужо дзейнічае з 2023 года ў Фрунзенскім раёне сталіцы.
Афіцыйна яно мае статус прыватнага, але, як вынікае з расследавання, ім кіруюць набліжаныя да говнашэнкі фірмы і службоўцы.
Як расказваюць расследвальнікі, у Беларусі дзейнічае канструктарскае бюро «Беспілотныя верталёты», якое спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці цяжкіх беспілотнікаў верталётнага тыпу. З 9 жніўня 2024 года гэтая кампанія трапіла пад санкцыі ЗША, а пазней і іншых краін.
< ...>
Паводле вытворчага плана па стану на кастрычнік 2023 года, завод на той час ужо займаўся серыйнай вытворчасцю двух тыпаў ударных БПЛА:
— «Аскалон» — рэактыўны крылаты беспілотнік з дальнасцю да 310 км (аналаг іранскага Shahed);
— «Міратворац» — з дальнасцю да 180 км.
Да канца 2025 года прадпрыемства павінна выйсці на вытворчасці да 960 адзінак штогод, або 2—3 дроны штодня. Кожны з іх здольны несці да 10 кг выбухоўкі. Прыбытак прадпрыемства ацэньваецца ў 76,2 млн даляраў на год.
І гэта не прататыпы, а зброя, якая ўжо пастаўляецца ў Расію.
https://nashaniva.com/373432
Ссылка на расследование: https://youtube.com/watch?v=p8gK-3PYWrM