thumbnail of zelensky_tsikh-u8xy4.jpg
thumbnail of zelensky_tsikh-u8xy4.jpg
zelensky_tsikh-u8xy4 jpg
(105.09 KB, 1280x853)
https://nashaniva.com/387556

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя
Уладзімір Зяленскі выказаў спадзеў, што Святлана Ціханоўская і іншыя прадстаўнікі беларускага народа заявяць, што Беларусь уцягваюць у вайну.

Уладзімір Зяленскі выказаў спадзеў, што Святлана Ціханоўская і іншыя прадстаўнікі беларускага народа заявяць, што Беларусь уцягваюць у вайну.

«Мы спадзяёмся, што Святлана Ціханоўская і іншыя прадстаўнікі народа Беларусі будуць гаварыць еўрапейцам, будуць гаварыць іншым народам і дзяржавам — а яны часта сустракаюцца, — што Беларусь уцягваюць у вайну. Бо «Арэшнік» — гэта ўжо не антэны. Мы зрабілі ўсё, каб антэны не працавалі, і дакладна зробім усё, каб «Арэшнік» нават не пачаў працаваць. Гэта пагроза для нас. І мы хочам задзейнічаць усе інструменты, каб гэтага не адбылося. Калі Расіі ўдасца цалкам уцягнуць у гэтую вайну яшчэ адну краіну — Беларусь, — гэта будзе вялікая трагедыя», — заявіў сёння прэзідэнт Украіны.