>>/832433/
ІV. Прымяненне ядзернай зброі
> Напрыклад у часопісе «Зброя» («Оружие») пастаяннай тэмай зрабілася абмеркаванне варыянтаў прэвентыўнага ядзернага ўдару па месцах дыслакацыі тактычных ядзерных сіл НАТА.
> Іх спадзяванні наступныя: калі ўдар будзе нанесены тактычнай ядзернай зброяй, то ЗША са сваімі магутнымі стратэгічнымі ядзернымі сіламі ўмешвацца не будуць, бо, як з глумлівым здзіўленнем канстатуе аўтар прапановы, чамусьці вераць у тое, што стратэгічная і тактычная ядзерная вайна могуць быць рознымі.
> Падобна на тое, што Крэмль прыняў ідэю прэвентыўнага ядзернага ўдару па Захадзе. Разам з тым, яны цалкам дапускаюць, што будзе такі ж удар у адказ. І прыдумалі, як зрабіць першае, мінімізаваўшы пагрозу другога.
V. Квазітактычная ракета
> Гэта як прывезці на фронт Цар-пушку. Дорага ды неэфектыўна.
> Але насцярожыла, што той «Арэшнік» застаўся ў падпарадкаванні ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, дзе і быў ад пачатку.
> Таму, каб пазбегнуць удару па сваёй тэрыторыі, [Масква] вырашыла падставіць пад гэты ўдар іншую, фармальна яшчэ незалежную краіну.
VI. Навошта ядзерная зброя ў Беларусі
> Пуцін адразу ў катэгарычнай форме адмовіў любую форму кантролю беларускага боку над гэтай зброяй. Усе гэтыя заявы, што ў нас цяпер ёсць ядзерная зброя, што «будзем разам кнопку націскаць (карыстацца «ядзерным чамаданчыкам» Пуціна) — гэта альбо падман, альбо (што значна горай) самападман.
> Я знаходжу толькі адно тлумачэнне такой рызыкі — першы прэвентыўны удар РФ па Еўропе плануецца наносіць менавіта з нашай тэрыторыі. Што будзе адразу выяўлена тым бокам. А адзін тутэйшы палітык не вытрывае і сам пахваліцца сваёй ядзернай круцізной.
> Такім чынам, нашу краіну проста скарыстоўваюць у якасці прынады для удараў НАТА, каб засцерагчы ад іх Расію.
> Спыніць гэты вар'яцкі і смертаносны для нас план можам толькі мы самі. Незалежна ад поглядаў і спосабаў заробку. І гэта рэальна. Бо дзеці ёсць ва ўсіх і самы страшны лёс, які я не жадаю нікому — глядзець, як маленькі чалавечак пакутуе ад прамянёвай хваробы без магчымасці ўратаваць яго жыццё.
> Спадзяванняў на гэтую дзяржаву ў мяне няма. Бо памятаю, як аднойчы прачытаў у афіцыйнай газеце адказ на пытанне заходняга журналіста, як здарылася, што Расія напала на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Адказ уразіў мяне сваёй шчырасцю: «У нас учения были. рабсийские войска заходили по одному маршруту, а выходить могли по разным. Почему рабсийские генералы решили выводить их так (через Украину), я не знаю. Они мне не говорили». У хозяева (Лукавого) спросить забыли
> Вось гэта «Они мне не говорили» — гэта не пра дыктатуру, не пра дэмакратыю. Гэта ўвогуле не пра дзяржаву. Нам прыйдзецца рабіць усё самім. Неабходныя рэсурсы для гэтага ёсць.
На завяршэнне
> Таму лічу сваім абавязкам папярэдзіць вас пра яго [сцэнар ядзернай вайны]. Я веру, што кожны чалавек мае сваё прызначэнне ў жыцці, ад якога нельга ўхіляцца. Магчыма, я пакінуты жывым і зараз на волі толькі таму, каб папярэдзіць вас. Таму што папярэджаны — значыць узброены, казалі некалі. Вы — папярэджаныя. Давайце думаць і рабіць разам, каб уратаваць Беларусь, сваіх блізкіх і свет.
> Мы здолеем. Беларусь будзе жыць!